
Ойча мой,
Я аддаю сябе ў Твае рукі,
рабі са мною тое, што Табе падабаецца.
Што б Ты ні зрабіў са мною,
я дзякую Табе.
Я гатовы на ўсё, усё прымаю,
абы толькі Твая воля здзейснілася ўва мне
і ва ўсіх Тваіх стварэннях.
Божа мой, я нічога іншага не жадаю.
У Твае рукі аддаю душу маю.
Я аддаю яе Табе, Божа мой,
з усёй любоўю майго сэрца,
бо люблю Цябе.
І паколькі для мяне гэта патрэба любові —
аддаць сябе Табе,
аддацца ў Твае рукі без меры,
з бясконцым даверам,
бо Ты — мой Ойча.
Шарль дэ Фуко

