
Ігнацій нарадзіўся ў Лоёле, у Краіне Баскаў, у сям’і дробнай шляхты. Ён часта бываў пры двары і ўдзельнічаў у ваенных кампаніях. У 1521 годзе, вымушаны ляжаць у ложку з-за ранення, атрыманага пры абароне Памплоны, ён прысвяціў час чытанню жыцця Хрыста і жыццяў святых. Гэтыя чытанні ажывілі яго, і з’явілася жаданне ісці за Езусам.
Пачаўся доўгі перыяд знешняга і ўнутранага паломніцтва. Маршрут “пілігрыма” – як сам Ігнацій вызначае сябе, распавядаючы пра сваё жыццё – меў сваім першым прыпынкам горад Манрэса, недалёка ад Барселоны. Тут ён меў інтэнсіўны духоўны досвед, які працягваўся ўсё жыццё. Кніга “Духоўныя практыкаванні” з’яўляецца зводкай гэтага святога досведу.
Падарожжа, заўсёды характарызуемае як падарожжа пілігрыма, прывяло яго ў Ерусалім, дзе яму было забаронена заставацца, як ён хацеў бы, таму яму давялося вярнуцца ў Еўропу. Прыбыўшы ў Барселону, ён прысвяціў сябе вучобе, каб лепш дапамагаць іншым.
У Парыжы, куды ён паехаў, каб паглыбіць і завяршыць сваю філасофска-тэалагічную падрыхтоўку, вакол яго сабралася невялікая група з каля дзесяці студэнтаў, якіх сам Ігнацій называў “сябрамі ў Госпадзе”. Гэтыя “сябры” (сярод якіх мы знаходзім Францыска Ксаверыя, будучага святога і апекуна Місій) былі розных нацыянальнасцей і кіраваліся аднолькавай ідэалам дапамогі іншым. Ігнацій быў пасвечаны ў святары ў Венецыі ў 1537 годзе і ў тым жа годзе адправіўся ў Рым.
На гэтым апошнім этапе падарожжа да мэты Ігнацій меў яшчэ адну моцную сустрэчу з Госпадам у Ла Сторта, недалёка ад Рыма. І менавіта ў Рыме невялікая група, якая сабралася ў Парыжы, зрабіла сябе даступнай для Папы, каб быць адпраўленай на місію куды заўгодна: яна стала супольнасцю, якая заснавала Таварыства Езуса. Гэта было зацверджана Папам Паўлам III у 1540 годзе.
Ігнацій быў абраны першым Вярхоўным Генералам езуітаў. Да 1556 года, года яго смерці, ён кіраваў езуітамі, складаючы статуты Ордэна, напісаўшы каля 6000 лістоў і цікавячыся рознымі аспектамі грамадства: ад кіраўнікоў да бедных вулічных жанчын, ад абароны і распаўсюджвання веры на шахматнай дошцы тагачаснага свету да пытанняў, якія тычацца асобных людзей. Ігнацій быў у гармоніі з выслоўем: “не быць абмежаваным найвялікшым і ўсё ж быць змешчаным у найменшым: гэта боскае”.
Святы Ігнацій Лаёла адзначаецца 31 ліпеня, у дзень яго смерці.

