in

На Божае Нараджэнне (Ян Павел ІІ)

christmas-3882868_1280
Фота: Flavio Botana з Pixabay

Госпадзе Езу,
мы сузіраем Цябе
ў убостве Віфлеема,
зрабі нас сведкамі Тваёй любові,
той любові,
якая натхніла Цябе адмовіцца
ад Боскай славы,
каб прыйсці на свет
сярод людзей
і памерці за нас.

Улі ў нас Твайго Духа,
каб ласка Уцелаўлення
абуджала ў кожным верніку імкненне
да больш шчодрага адказу
на новае жыццё,
атрыманае ў сакрамэнце хросту.
Зрабі, каб святло гэтай ночы,
ярчэйшае за дзень,
пралівалася на будучыню
і накіроўвала крокі чалавецтва
на шлях міру.
Ты, Князь міру,
Ты, Збаўца, народжаны сёння дзеля нас,
ідзі разам са сваім Касцёлам
па дарозе, якая адкрываецца перад ім
у новым тысячагоддзі!

(Ян Павел II)

babbo-natale-che-prega

Малітва Дзеда Мароза

christ-child-514213_1280

Парады святога Яна Боска па падрыхтоўцы да Божага Нараджэння