
Госпадзе Езу, я веру, што Ты жывы і ўваскрослы. Я веру, што Ты сапраўды прысутнічаеш у Найсвяцейшым Сакрамэнце на святым алтары і ў кожным з нас, хто верыць у Цябе. Я праслаўляю Цябе і пакланяюся Табе. Дзякую Табе, Госпадзе, за тое, што Ты прыйшоў да мяне як Жывы Хлеб, які сышоў з неба. Ты — паўната жыцця, Ты — уваскрасенне і жыццё; Ты, Госпадзе, — здароўе хворых.
Сёння я хачу прадставіць Табе ўсе мае хваробы, бо Ты той самы ўчора, сёння і навекі, і Ты Сам дасягаеш мяне там, дзе я знаходжуся. Ты — вечнае цяперашняе, і Ты ведаеш мяне. Цяпер, Госпадзе, я прашу Цябе: змілуйся нада мною. Наведай мяне праз Тваё Евангелле, каб усе прызналі, што Ты сёння жывы ў Тваёй Царкве; і няхай мая вера і мая душа абновяцца.
Змілуйся над пакутамі майго цела, майго сэрца і маёй душы. Змілуйся нада мною, Госпадзе, благаславі мяне і дай мне зноў атрымаць здароўе. Няхай расце мая вера, і няхай я адкрыюся на цуды Тваёй любові, каб і я быў сведкам Тваёй моцы і Твайго спачування.
Я прашу Цябе пра гэта, Езу, сілай Тваіх Святых Ранаў, праз Твой Святы Крыж і Тваю Найдаражэйшую Кроў. Вылечы мяне, Госпадзе! Вылечы маё цела, вылечы маё сэрца, вылечы маю душу. Дай мне жыццё, жыццё ў багацці. Я прашу Цябе праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Тваёй Маці, Маці Божай Балеснай, якая была прысутная і стаяла каля Твайго Крыжа; якая першай сузірала Твае Святыя Раны і якую Ты даў нам як Маці. Ты адкрыў нам, што ўзяў на Сябе нашы болі, і Тваімі Святымі Ранамі мы былі вылечаны.
Сёння, Госпадзе, я з верай прадстаўляю Табе ўсе мае хваробы і прашу Цябе цалкам мяне вылечыць. Прашу Цябе, дзеля славы Нябеснага Айца, вылечыць таксама хваробы маёй сям’і і маіх сяброў. Дай, каб яны ўзрасталі ў веры і надзеі і зноў атрымалі здароўе дзеля славы Твайго імя. Няхай Тваё Валадарства ўсё больш пашыраецца ў сэрцах праз знакі і цуды Тваёй любові.
Усё гэта, Езу, я прашу Цябе, бо Ты — Езус. Ты — Добры Пастыр, а мы — маленькія авечкі Твайго статка. Я так упэўнены ў Тваёй любові, што яшчэ да таго, як даведаюся пра вынік маёй малітвы, з верай кажу Табе: дзякую Табе, Езу, за ўсё, што Ты зробіш для мяне і для кожнага з іх. Дзякую Табе за хворых, якіх Ты цяпер вылечваеш; дзякую Табе за тых, каго Ты наведваеш Сваёй Міласэрнасцю.
(Малітва вольна адаптаваная з кнігі «Хрыстос Езус жывы» а. Эміліяна Тардыфа, EDB, Балоння, 2002, с. 69–71.)

