
Перш за ўсё, памятаем, што хрысціянская малітва — гэта дыялог з Богам: Богам, Які слухае, гаворыць, дзейнічае і любіць.
Бог, гэта значыць Айцец, Сын і Святы Дух, любіць усіх нас: грэшнікаў і святых, здаровых і хворых.
Рэйкі ж зыходзіць з таго, што існуе схаваная энергія — універсальная, касмічная, прысутная паўсюль, якой можна кіраваць з дапамогай сімвалаў і абрадаў, вядомых толькі нямногім.
Гэтая энергія нібыта прысутнічае паўсюль, у тым ліку і ў нас.
Такім чынам, мы разумеем, што рэйкі — гэта не форма малітвы.
Рэйкі — гэта хутчэй адзін з тых класічных выпадкаў, калі чалавек марыць стаць Богам або выкарыстаць Бога ў сваіх мэтах. Жаданне накіроўваць боскую энергію паводле ўласнай волі — гэта спосаб сказаць: «Я магу ўсё, калі захачу»?
У выніку Бог становіцца непатрэбным. Вось чаму тыя, хто практыкуе рэйкі, часта губляюць веру або, ва ўсякім разе, перастаюць разумець, навошта патрэбныя Бог і вера ў Яго, а таксама не разумеюць глыбіні веры.
Бог рэйкі — гэта безыменны бог, якім можна карыстацца як заўгодна. Гэта не-бог. Яго няма. Ён толькі пастаўшчык энергіі. Батарэйка.
Практыкам рэйкі дастаткова адкрыць чакры — каналы, праз якія можна чэрпаць неабходнае: энергію і сілу. Але рэйкі не дае адказаў на найглыбейшыя пытанні: пра жыццё, смерць, пакуты і адзіноту. У гэтым і заключаецца вялікае адрозненне ад хрысціянства.
Езус, Бог, Які стаў чалавекам, мае імя, пакутаваў, як мы, і за нас, і перамог смерць. З Ім мы можам размаўляць, плакаць, прасіць, слухаць і дазваляць Яму дзейнічаць, нават калі проста давяраем Яму.
У рэйкі ж чалавек спрабуе заняць месца Бога, імкнучыся стаць лекарам.
Спроба прыраўняць ускладанне рук у рэйкі да ўскладання рук у хрысціянскіх абрадах таксама глыбока памылковая і зманлівая: у хрысціянстве ўскладанне рук — гэта спосаб заклікаць Бога, а не перадаць Ягоны паток ці энергію: Бог не перадаецца праз рукі.
Ускладанне рук — гэта біблейскі жэст. Ён даступным для вернікаў спосабам паказвае, што Святы Дух, Божы дар, заклікаецца звыш.
Акрамя таго, сапраўдная хрысціянская малітва з ускладаннем рук — ці то з мэтай аздараўлення, заклікання ці благаслаўлення — нічога не навязвае Богу. Бог — не цацка і не марыянетка, якая дзейнічае таму, што мы молімся.
Бо нашы просьбы заўсёды падпарадкаваныя Ягонай волі, якая часам неспасцігальная. У канцы кожнай просьбы Езус вучыць нас памятаць гэтыя словы: «Але няхай будзе не мая воля, а Твая».
Вось чаму рэйкі не мае нічога агульнага з хрысціянскай верай. Хутчэй, гэта форма свецкага заклікання, своеасаблівая атэістычная малітва, скіраваная да прыроды, якая ўспрымаецца амаль як паганскае боства (напрыклад, Маці-прырода, Маці-зямля, Гея).
Лепш трымацца далей ад рэйкі і не марнаваць грошы на курсы і навучанне рэйкі.
Такім чынам, адказ такі: рэйкі — гэта не малітва, і спадзявацца на яго не варта.
Q.C. для Amici di Lazzaro
© Tutti i diritti riservati. Riproduzione consentita solo chiedendo permesso a info@amicidilazzaro.it
(non verrà concesso a siti con pubblicità/ads o per usi commerciali)
© All rights reserved. Reproduction allowed only with permission from info@amicidilazzaro.it
(it will not be granted to sites with advertising/ads or for commercial uses)

