in

Асноўныя хрысціянскія догматы

crown-of-thorns-2641239_1280
Фотографія від Андреа Дон з Pixabay

ДОГМАТ: Бог адзін і Трыадзіны
Ён набыў форму догмату на Канстанцінопальскім Саборы ў 381 годзе. Бог адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы. Боскія Асобы адрозніваюцца адна ад адной, але іх адрозненне не дзеліць Божага Адзінства.

ДОГМАТ: Езус Хрыстус — Сын Божы Адзінародны, народжаны, але не створаны, адзінасутны Айцу, вечны і нязменны
Быў абвешчаны на Першым Нікейскім Саборы (325): Езус Хрыстус — Сын Божы, Ён народжаны перад усімі вякамі, але не з’яўляецца Божым стварэннем і ёсць адзінасутным Айцу.

ДОГМАТ: Марыя — Маці Божая
Догмат быў абвешчаны Эфескім Саборам (431). Марыя — Маці Божая, таму што Яна нарадзіла паводле цела Слова Божае, якое сталася чалавекам. Сапраўды, Той, хто быў зачаты ад Духа Святога і народжаны ад Яе паводле цела, з’яўляецца вечным Сынам Бога Айца. Ён сам ёсць Бог.

ДОГМАТ: Езус Хрыстус — сапраўдны Бог і сапраўдны чалавек
Езус Хрыстус, у адзінстве сваёй Боскай Асобы, мае дзве прыроды — чалавечую і боскую, злучаныя без змешвання і без падзелу, і Ён дасканалы паводле Боскасці і дасканалы паводле чалавечнасці (Эфескі Сабор, 431, і Халкідонскі Сабор, 451).

ДОГМАТ: Марыя — заўсёды Дзева
Другі Канстанцінопальскі Сабор у 553 годзе пацвердзіў вечную дзявоцкасць Марыі: да, падчас і пасля нараджэння Езуса Хрыста. Калі Евангеллі гавораць пра «братоў і сясцёр Езуса», яны маюць на ўвазе Яго блізкіх сваякоў.

ДОГМАТ: Чысцец існуе
Гэта стан тых, хто памірае ў Божай ласцы, але, будучы ўпэўненымі ў сваім вечным збаўленні, яшчэ маюць патрэбу ў ачышчэнні. Вучэнне пра Чысцец было ўрачыста пацверджана на Фларэнційскім Саборы (1439) і Трыдэнцкім Саборы (1545–1563).

ДОГМАТ: Транссубстанцыяцыя
Гэта перамяненне субстанцыі хлеба і віна ў субстанцыю Цела і Крыві Хрыста ў момант кансэкрацыі. Вучэнне пра транссубстанцыяцыю было ўрачыста пацверджана Чацвёртым Латэранскім Саборам у 1215 годзе і далей вызначана Трыдэнцкім Саборам у кантэксце пратэстанцкай Рэфармацыі.

ДОГМАТ: Беззаганнае зачацце
Абвешчана папам Піем IX 8 снежня 1854 года, яно сцвярджае, што Дзева Марыя была захавана ад першароднага граху ад першага моманту свайго зачацця.

ДОГМАТ: Непамылковасць Папы
Догмат утрымліваецца ў канстытуцыі Pastor aeternus, зацверджанай Першым Ватыканскім Саборам 18 ліпеня 1870 года. Ён сцвярджае, што Папа непамылковы, калі гаворыць ex cathedra, гэта значыць калі выконвае сваё «найвышэйшае служэнне Пастыра і Настаўніка ўсіх хрысціянаў» і ў гэтай якасці «вызначае вучэнне адносна веры і маральнасці». Такія азначэнні з’яўляюцца абавязковымі для ўсяго Касцёла.

ДОГМАТ: Унебаўзяцце Марыі
Гэта апошні догмат, абвешчаны Каталіцкім Касцёлам, папам Піем XII 1 лістапада 1950 года. Ён сцвярджае, што Дзева Марыя, пасля заканчэння зямнога жыцця, была «ўзята» ў рай душой і целам, у нябесную славу.

fog-g0bf41cf12_1280

Малітва аб фізічным аздараўленні (айцец Тардыф)

mimosa-flowers-g72a7421b8_1280

Дзякую табе, жанчына (Святы Ян Павел ІІ)