in

Дзякую табе, жанчына (Святы Ян Павел ІІ)

mimosa-flowers-g72a7421b8_1280
Foto di elenagemma da Pixabay

Дзякую табе, жанчына-маці, якая становішся ўлоннем для чалавечай істоты ў радасці і пакутах непаўторнага досведу, які робіць цябе Божай усмешкай для дзіцяці, што прыходзіць на свет, вядучай у яго першых кроках, апорай яго росту, арыенцірам на далейшым жыццёвым шляху.

Дзякую табе, жанчына-жонка, якая незваротна злучаеш свой лёс з лёсам мужчыны ва ўзаемным дары сябе, на служэнне еднасці і жыццю.

Дзякую табе, жанчына-дачка і жанчына-сестра, якая прыносіш у сямейнае кола, а потым і ў шырэйшае грамадскае жыццё багацце сваёй чуллівасці, сваёй інтуіцыі, сваёй шчодрасці і сваёй настойлівасці.

Дзякую табе, жанчына-працаўніца, занятая ва ўсіх сферах грамадскага, эканамічнага, культурнага, мастацкага і палітычнага жыцця, за незаменны ўклад, які ты ўносіш у фарміраванне культуры, здольнай спалучаць розум і пачуццё, у канцэпцыю жыцця, заўсёды адкрытую на пачуццё «таямніцы», у стварэнне эканамічных і палітычных структур, больш багатых чалавечнасцю.

Дзякую табе, жанчына-пасвечаная, якая паводле прыкладу найвялікшай з жанчын, Маці Хрыста, Уцелаўлёнага Слова, з пакорай і вернасцю адкрываешся на Божую любоў, дапамагаючы Касцёлу і ўсяму чалавецтву жыць перад Богам у «сужэнскім» адказе, які цудоўным чынам выражае еднасць, якую Ён жадае ўстанавіць са сваім стварэннем.

Дзякую табе, жанчына, ужо самім фактам, што ты жанчына! Дзякуючы ўспрыманню, уласціваму тваёй жаночай прыродзе, ты ўзбагачаеш разуменне свету і спрыяеш поўнай праўдзе чалавечых адносінаў.

Святы Ян Павел ІІ
(Ліст да жанчын, 29 чэрвеня 1995 года)

crown-of-thorns-2641239_1280

Асноўныя хрысціянскія догматы

Біяграфія Святога Шарбеля Махлуфа