
Мы будзем уставаць кожны раз, калі
чалавечаму жыццю будзе пагражаць небяспека…
Мы будзем уставаць кожны раз, калі святасць жыцця
будзе пад пагрозай яшчэ да нараджэння.
Мы будзем уставаць і абвяшчаць, што ніхто не мае паўнамоцтваў
знішчаць ненароджанае жыццё…
Мы будзем уставаць, калі на дзіця глядзяць як на цяжар
ці толькі як на сродак задавальнення пэўнай эмоцыі,
і будзем заяўляць, што кожнае дзіця —
унікальны і непаўторны дар Божы…
Мы будзем уставаць, калі інстытут шлюбу
аддаюць на волю чалавечага эгаізму…
і будзем сцвярджаць неразрыўнасць сужэнскай сувязі…
Мы будзем уставаць, калі каштоўнасць сям’і
апынецца пад пагрозай праз сацыяльны і эканамічны ціск…
і будзем зноў сцвярджаць, што сям’я неабходная
не толькі для дабра асобы,
але і для дабра грамадства…
Мы будзем уставаць, калі свабоду
выкарыстоўваюць, каб панаваць над слабымі,
растрачваць прыродныя рэсурсы і энергію
і адмаўляць людзям у задавальненні іх асноўных патрэб,
і будзем патрабаваць справядлівасці…
Мы будзем уставаць, калі слабых, састарэлых і тых, хто памірае,
пакідаюць у адзіноце,
і будзем абвяшчаць, што яны вартыя любові,
клопату і павагі.
Ян Павел ІІ
пераклад Сяброў Лазара
© Tutti i diritti riservati. Riproduzione consentita solo chiedendo permesso a info@amicidilazzaro.it
(non verrà concesso a siti con pubblicità/ads o per usi commerciali)
© All rights reserved. Reproduction allowed only with permission from info@amicidilazzaro.it
(it will not be granted to sites with advertising/ads or for commercial uses)
