
Госпадзе, навучы нас не любіць (толькі) саміх сябе,
не любіць толькі сваіх,
не любіць толькі тых, каго мы любім.
Навучы нас думаць пра іншых,
любіць тых, каго ніхто не любіць.
Госпадзе, дай нам адчуць чужыя пакуты.
Дай нам ласку зразумець, што кожную хвіліну,
пакуль мы жывём надта шчаслівым жыццём,
абароненыя Табою,
мільёны людзей,
якія таксама Твае дзеці і нашы браты і сёстры,
паміраюць ад голаду, не заслужыўшы памерці з голаду,
паміраюць ад холаду, не заслужыўшы памерці ад холаду.
Госпадзе, злітуйся над усімі беднымі ў свеце.
Злітуйся над пракажонымі,
якім Ты так часта ўсміхаўся,
калі быў на гэтай зямлі;
злітуйся над мільёнамі пракажоных,
якія працягваюць да Тваёй міласэрнасці
рукі без пальцаў,
рукі без кісцей…
І прабач нам, што мы
з-за неразумнага страху пакінулі іх.
І не дазваляй больш, Госпадзе,
каб мы жылі шчасліва ў адзіноце.
Дай нам адчуць трывогу ўсеагульнай галечы
і вызвалі нас ад саміх сябе. Амэн!
Рауль Фалеро (1903–1977) — французскі журналіст, пісьменнік і філантроп, вядомы сваёй дзейнасцю на карысць людзей, хворых на праказу.
Значную частку жыцця ён прысвяціў барацьбе з гэтай хваробай і сацыяльнай ізаляцыяй хворых, арганізоўваючы кампаніі па асвеце і салідарнасці.
Яго памятаюць як сімвал чалавечнасці і сацыяльнай справядлівасці; за гэта ён атрымаў мянушку «апостал пракажоных».

