
Мой дарагі і каштоўны Езу,
я не хацеў займаць Тваё месца.
Я прыношу толькі цацкі і падарункі,
а Ты нясеш любоў і ласку.
Людзі перадаюць мне спісы жаданняў
і спадзяюцца, што яны спраўдзяцца;
але Ты слухаеш малітвы сэрца
і ведаеш, як на іх адказаць.
Дзеці стараюцца быць добрымі
і не плакаць, калі я прыязджаю ў горад;
але Ты любіш іх безумоўна,
і Твая любоў не ведае межаў.
Я пакідаю толькі мех цацак
і мімалётную радасць, якая доўжыцца толькі адзін сезон;
але Ты пакідаеш у сэрцы глыбокую любоў,
якая мае сэнс і дае прычыны жыць.
Многія вераць у мяне, і я маю тое, што можна назваць славай;
але я ніколі не вяртаў зроку сляпому
і не спрабаваў дапамагчы кульгаваму.
У мяне румяныя шчокі
і голас, поўны смеху;
але на маіх руках няма слядоў ад цвікоў
і няма абяцанняў вечнага жыцця.
У гарадах ці гандлёвых цэнтрах
можна знайсці шмат такіх, як я;
але Ты — адзіны Усемагутны,
здольны адказаць на малітву грэшніка.
І таму, мой дарагі і каштоўны Езу,
я тут укленчваю, каб маліцца,
славіць Цябе, пакланяцца Табе
і ўслаўляць Цябе ў дзень Твайго святога нараджэння.
Амінь.

